За 2022 год Гарадзенская вобласць зарабіла на турыстах амаль 13 мільёнаў даляраў.

Акрамя гэтага, мінімум на 30% нібыта вырасла агульная колькасць турыстаў, якія наведалі рэгіён хоць бы з адным начлегам. Пра гэта sb.by расказала намесніца начальніка Упраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму Таццяна Лідзяева ў час выніковай калегіі Упраўлення спорту і турызму.

З мінулага году асноўнай тэндэнцыяй стаў дынамічны рост папулярнасці ўнутранага турызму.

Менавіта ў гэта лёгка паверыць, таму што грамадзянам Беларусі стана намнога цяжэй атрымліваць візы, мяжа цэлы час закрываецца, міжнароднае авіязлучэнне з Беларуссю амаль спынена, а агулам у краіне адбываецца збядненне насельніцтва і цяпер дазволіць сабе адпачынак за мяжой мала хто можа.

Таццяна Лідзяева адзначыла наступнае:

“На экспорте туристических услуг Гродненская область заработала более 12,8 миллионов долларов.  Задача на этот год – повысить показатель до 17-ти миллионов долларов. Поэтому наши интересы сместились на регионы Российской Федерации, страны СНГ и Ближнего Востока. Меняется структура экспорта услуг: выросла доля санаториев, значительно снизилась доля гостиничных услуг и туристических компаний, что говорит об увеличении объема туристов, приезжающих самостоятельно.

Чыноўніца таксама адзначыла, што ў 2022 годзе вялася праца па будаўніцтве і рэканструкцыі санаторыеў “Радон”, “Энергетык”, «Альфа Радон», было адчынена 57 аб’ектаў грамадскага харчавання на 1,3 тысячы месцаў.

У вобласці рэалізоўваецца праект, мэтай якога ёсць стварэнне сеткі турысцка-інфармацыйных цэнтраў з аднолькавымі стандартамі абсугоўвання ва ўсіх раёнах. Цяпер у вобласці працуе 13 такіх цэнтраў.

Усяго на Гарадзеншчыне атэставана 139 экскурсаводаў і 18 гідаў-перакладчыкаў.