Палкоўнік Андрэй Форысь і начальнік УУС генерал-маёр Дзмітрый Рэзянкоў

У шэрагах гарадзенскіх кіроўных міліцыянтаў перастаноўкі. Начальнік Кастрычніцкага РУУС і палкоўнік міліцыі Андрэй Форысь прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення фінансаў і тылу УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Як паведамляецца ў ведамаснай суполцы Вконтакте, ён паабяцаў “оправдать возложенное на него высокий уровень доверия. И приложить все возможные усилия для процветания материально-технической базы милиции Гродненской области”.

Да гэтага прызначэння Андрэй Форысь узначальваў Кастрычніцкі РУУС Гародні, там ён служыў з красавіка 2018 году. Раней, са студзеня 2017 году па красавік 2018 году ён быў начальнікам Астравецкага РАУС. Раней неаднаразова ўзнагароджваўся за сваю службу.

Абавязкі начальніка Кастрычніцкага РУУС часова зараз выконвае былы намеснік Форыся Канстацін Смалякоў.