У Гародні 14 сакавіка ў будынку суда Ленінскага раёну пачнецца чарговы крымінальны працэс паводле палітычных матываў пераследу грамадзян. На гэты раз будуць судзіць Паўла Хакалу. Што здзейсніў Павел Хакала пакуль невядома, хутчэй усяго нейкі каментар у сацыяльных сетках.

Вядома, што на мужчыну падалі іск “Пра спагнанне маральнай шкоды” знакамітыя прадстаўніцы Гарадзенскага ОМОН Марыя Мазуркевіч і Дар’я Бандарчук. Яны ўжо ўвайшлі ў гісторыю тым, што 9 жніўня 2020 году збілі затрыманую 55-гадовую жыхарку гораду Марыну Палікарпаву. Тады омоновки называлі сябе ўнучкамі Лукашэнкі. Пазнейшы суд прызнаў вінаватай менавіта Палікарпаву, яе Руслан Гурын засудзіў да двух гадоў хатняй “хіміі”.

Новы карны працэс у судзе Ленінскага раёну будзе весці Артур Лешык.