Польскія ўмацаванні на мяжы з Беларуссю / twitter.com/mblaszczak

Польшча пачала ўмацоўваць мяжу з Беларуссю супрацьтанкавымі “вожыкамі”. Пра гэта напісаў у Твітары польскі міністр абароны Марыюш Блашчак і апублікаваў фота.

“Гэта элемент нашай стратэгіі абароны і стрымлівання”, — патлумачыў ён

Раней Польшча пабудавала на мяжы з Беларуссю пяціметровы плот і пачала ставіць загароджу з калючага дроту на мяжы з Расеяй у Калінінградскай вобласцю.