У пятніцу 10 сакавіка абласны цэнтр захрас у заторах.

Па стане на 17:30 у Гародні, паводле сэрвісу «ЯндексПробкі», былі 10-бальныя заторы. 

Найбольш загружаная цэнтральная частка горада. Таксама велізарныя заторы былі на вуліцы Дзяржынскага ад плошчы Тызенгаўза да 17 Верасня, на вуліцы Горкага ад Віленскай да Курчатава. Таксама буйныя заторы на значнай частцы ўнутрыгарадской кальцавой магістралі ад вуліцы Болдзіна да Румлёўскага моста.

У Кастрычніцкім раёне горада найбольш загружанымі застаецца кальцо ля філармоніі і вуліца Савецкіх Пагранічнікаў.

Непагадзь выклікала шэраг ДТЗ, якія ўскладняюць рух транспарту. 

Для параўнання, у Менску ў той сама час заторы складалі толькі восем балаў з дзесяці магчымых.

Моцны снег ішоў па ўсёй Гарадзеншчыне і Віленшчыне.
https://nashaniva.com