
У Гародні апошнія два дні адбываюцца налёты сілавікоў на грамадскіх актывістаў і іншых грамадзян гораду. Паводле папярэдніх звестак каля 10 чалавек затрыманыя. Сярод іншых затрымалі вядомага фатографа Валерыя Юдзіна.
Валерый Юдзін апошнія гады — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой горад Гродна». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў бел-чырвона-белы сцяг, які да 1995 года вісеў на будынку аблвыканкаму.
Раней Валерыя Юдзіна ўжо затрымлівалі за нацыянальны сцяжок ва ўласнай машыне. Тады яго аштрафавалі за нібыта несанкцыянаванае мерапрыемства. Было гэта ў красавіку 2021 году. Суд Кастрычніцкага раёну (суддзя Віталь Лабоцкі) Юдзіна аштрафавалі на 435 рублёў за сцяжок і налепку ў машыне. Перад тым Валерый некалькі сутак правёў у ізалятары.