Павел Якубель і Сяргей Ціханоўскі

У Гародні ГУБАЗіК затрымаў Паўла Якубеля — яго пляменніца Карына Маліноўская пасля збіцця сілавікамі ў 2020 годзе страціла дзіця.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Гародні Паўла Якубеля. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у Facebook і Telegram.

На відэа Павел таксама расказаў, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская. Дзяўчына распавядала, што пасля збіцця сілавікамі ў 2020-ым годзе страціла дзіця. Пазней яна з’ехала за мяжу. Сілавікі пішуць, што там яна «праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL».

Па інфармацыі @Grodno_grab, у лютым затрымалі цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.