Праваабарончая арганізацыя «Lawtrend» прадставіла агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) за 2022 год.

У дакуменце разглядаецца новае заканадаўчае рэгуляванне арганізацый, змены ў заканадаўстве аб АГС, а таксама правапрымяняльная практыка. Разглядаецца ўмяшальніцтва ў дзейнасць АГС і выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, ціск і ліквідацыя прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый.

Не менш за 757 некамерцыйных арганізацый апынуліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі:

Не менш за 416 арганізацый прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, у тым ліку ў выніку прымусу;

Шэраг незалежных прафсаюзаў быў прымусова ліквідаваны, не менш за 40 лідараў і актывістаў прафсаюзаў знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.