
Дзяржаўныя медыйныя органы вобласці паведамляюць пра тое, што ў Гародні ў мясцовым купалаўскім універсітэце прайшоў семінар-практыкум пад назвай «Информационное сопровождение государственной политики. Подготовка кадров по целевым заявкам редакций». Яшчэ гэтае афіцыёзнае мерапрыемства гучна называюць “инновационным медийным кластером”. Толькі як не называй, да сапраўднай журналістыкі гэтае праўладнае мерапрыемсва ня мае ніякага дачынення.
Па пералічаных удзельніках гэтага “кластэру” і іх выказваннях зразумела, што размова ідзе пра рыхтоўлю новых дзяржаўных прапагандыстаў, якія павінны будуць даводзіць “правільную лінію” ураду і начальніка дзяржавы.
Удзел у ідэалагічным семінары ўзялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыкнакаму Ігар Булаўка, яго намеснік Сяргей Шумейка, начальніца аддзелу арганізацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкаму Таццяна Валянцейчык, дэкан факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Віктар Белазаровіч, галоўная рэдактарка газеты “Гродзенская праўда” Лілія Навіцкая, а таксама галоўныя рэдактары раённых газет, выкладчыкі кафедры журналістыкі ўніверсітэту.

