
За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 71 чалавек. Пра гэта паведаміла Польская памежная служба.
Больш за ўсё такіх спробаў было здзейснена на ўчастку мяжы, які ахоўваюць супрацоўнікі памежнай заставы «Мельнік». Сярод мігрантаў – грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Йемена і Афганістана. На ўчастку, які ахоўваюць памежнікі заставы «Крынкі», 15 чалавек на пантоне пераплылі памежную раку Свіслач. Польская памежная служба абвінавачвае памежнікаў Беларусі ў тым, што яны “увесь час падвозяць замежнікаў да мяжы, пазначаюць месца яе перасячэння, даюць інструменты для разразання канцэрцін”.