
На каляндары ўжо трэці месяц новага году, а чыноўнікі ўсё падводзяць вынікі даўно мнулага 2022-га. На гэты раз “схамянуліся” кіраўнікі і работнікі культуры Воранаўскага раёну. Пра гэта паведамляе сайт мясцовай раёнкі.
Чарговае казённае мерапрыемства суправаджалася статыстычнымі справаздачамі, якія павінны былі ўразіць прысутных:
“Вороновский район удерживает приоритет по распределению средств на приобретение книг (44,1%) и периодики (53%). Поручение Президента на комплектование библиотечных фондов вы выполнили — оно составило 12,4%.” – так ацаніў воранаўскіх работнікаў начальник отдела культурно-просветительской работы, искусств и учебных заведений управления культуры Гродненского облисполкома Сергей Давыдик. На должном уровне сработали Радунская и Вороновская детские школы искусств и их филиалы. Охват музыкальным образованием на протяжении 2021-2022 годов составлял 25,8% при областном показатели 14,3%. – працягваў абласны чыноўнік.
Галоўнае ж, што прагучала з вуснаў абласнога куратара: “не допускать комплектацию библиотечного фонда книгами экстремисткой направленности!”. Каментары тут непатрэбныя.
А намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкаму Андрэй Карповіч адзначыў варожае атачэнне і пахваліўся супрацай з расейцамі: — Да, к сожалению, недружественные нам страны в одностороннем порядке без объяснения причин прекратили с нами сотрудничество. Нужно переориентироваться. Например, Вороновская районная библиотека уже заключила договор о сотрудничестве с Челябинской библиотекой.
Па прысутных у залі выразна відаць гендэрны дысбаланс – ва ўстановах культуры Воранаўскага раёну, аднаго з сама бедных у вобласці, працуюць пераважна жанчыны. Гэта абумоўлена найперш нізкімі заробкамі работнікаў культуры. Але пра гэта чыноўнікі гаварыць якраз не любяць. Раздалі ганаровыя граматы і раз’ехаліся.

