
Пётр Мюлер
Прэс-сакратар польскага ўрада пераконвае, што праца над новым пакетам сакцый Еўраўвязу супраць Беларусі завяршаецца. Пётр Мюлер (Piotr Müller) заявіў, што гаворка ідзе пра тое, каб супраць Менску былі ўведзеныя такія ж абмежаванні, як супраць Масквы. Згаданую ідэю, паводле прадстаўніка польскага ўраду, падтрымлівае ўсё больш краінаў-сябраў супольнасці:
-Наколькі мне вядома, то мы блізкія таго, каб пераканаць нашых партнёраў, прыняць супраць Беларусі такія ж санкцыі. Вядома ёсць некаторыя нюансы, то бок пэўныя групы лабуюць за тое, каб абмежаванні былі больш лагодныя. Польшча прыхільнік таго, каб санкцыі супраць Беларусі былі аналагічнымі тым, якія былі ўведзеныя супраць Расеі.
Паводле польскага боку, індывідуальныя санкцыі павінны распаўсюджвацца на ўсіх асобаў, якія маюць любое дачыненне да вынясення прысудаў актывістам беларускай апазіцыі. Гаворка ідзе пра забарону на ўезд у Еўразвяз. Прэсс-сакратар польскага ўраду лічыць, што жорсткія эканамічныя санкцый цяпер «адзіны спосаб, каб Беларусь зразумела, што яна павінна павярнуць з абранага шляху».