
У Гародні на сакавік 2023 году адкрыта больш 3 тысяч вакансій. Аднак многія гарадзенцы не могуць уладкаваццца на працу ў дзяржаўныя арганізацыі, нягледзячы на сваю высокую рэпутацыю спецыялістаў. Прычына таму – гэта «чорныя спісы», у якія працаўнікі трапілі пасля затрыманняў на пратэстах альбо проста з-за сваёй адкрытай грамадскай пазіцыі.
Паводле даных службы занятасці, у Гародні адкрыта ажно 3446 вакансій. Шукаюць на працу 127 лекараў і 116 медыцынскіх сясцёр. Па вобласці гэтая лічба яшчэ большая – 717 і 278 медычных працаўнікоў адпаведна. 47 супрацоўнікаў запрашаюць на прадпрыемства «Гродна-Азот», 27 – на Гарадзенскі шклозавод. Па ўсёй Гарадзенскай вобласці ёсць вакансіі ажно для 13 тысяч чалавек. Некаторыя вакансіі не закрытыя яшчэ з мінулага году. Па вобласці таксама бракуе 64 настаўнікаў школаў і 52 выкладчыкаў іншых навучальных установаў.
Увогуле Беларусь імкліва губляе патрэбных работнікаў – у 2022 годзе колькасць занятых у беларускай эканоміцы некалькі разоў абнавіла гістарычныя мінімумы. На лістапад 2022 года яна складала 4,2 мільёны, цяпер яшчэ менш.