
12 сакавіка футбольны гарадзенскі “Нёман” праводзіць матч Кубку Беларусі супраць “Віцебску”. Па-ранейшаму шэраг лідараў каманды не дапушчаны да гульняў паводе палітычных матываў.
У чорным спісе значацца Валерый Жукоўскі, Яўген Лешка, Раман Пасевіч, Сяргей Курганскі. Учора ў складзе барысаўскага БАТЭ таксама не выступіў шэраг вядомых гульцоў, якія выступілі супраць гвалту сілавікоў у 2020 годзе.
„Чорныя спісы” былі разасланыя ў спорткамітэты выканкамаў, каб на месцах перашкаджалі заключэнню „няправільных” кантрактаў, а міністр Сяргей Кавальчук даў зразумець футбольным клубам, што гульцы са спісу павінны знікнуць з каманд.