Пасля затрыманняў у пятніцу 10 сакавіка, у панядзелак 13-га ў Гародні адбыўся шэраг судоў паводле адміністрацыйных пратаколаў. Вядома, што Павел Якубель, якога затрымліваў ГУБАЗіК, засуджаны да 15 сутак арышту. Прадстаўніку АГП Уладзіміру Пруднікаву, якога затрымалі раней на працы, прысудзілі 20 базавых велічынь штрафу. Аштрафавана паводле артыкулу 19.11 было яшчэ мінімум два чалавекі.