Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights сабрала ўжо больш за 56 000 подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць старшыню «Вясны» і ўсіх палітзняволеных Беларусі. Пасля заканчэння збору подпісаў яе плануюць перадаць у беларускую амбасаду ў Берліне.

«Алесь Бяляцкі (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) — адзін з больш чым 1400 палітвязняў Беларусі. Усе яны знаходзяцца ў зняволенні выключна за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый.

Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых палітычных зняволеных беларускім рэжымам. Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь неадкладна спыніць запалохванне, пераслед і зьняволенне мірных дэманстрантаў, актывістаў апазіцыі, праваабаронцаў, студэнтаў і прадстаўнікоў СМІ».

Падпісаць петыцыю