Касцёл у Жупранах, ілюстрацыйнае фота

15 сакавіка у рымска-каталіцкіх парафіях у малітву вернікаў падчас святой імшы ўключаць адмысловую просьбу — «аб міры, прымірэнні і яднанні жыхароў Беларусі», піша рэсурс Katolik.life.

У прыватнасці, гэта адбудзецца ў парафіях Гарадзенскай дыяцэзіі. Па даручэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча, «з улікам просьбы абласных уладаў», гарадзенская курыя папрасіла памаліцца за гэта ва ўсіх касцёлах рэгіёна. Пра гэта стала вядома з нядзельных аб’яў у парафіях.

Можна меркаваць, што падобную просьбу ўлады маглі накіраваць і ў мясцовую праваслаўную епархію.