У Лідзе 13 сакавіка на вуліцах з’явіўся аўтамабіль з расейскай ваеннай прапагандай. Гэта той сама “САРМАТмобиль”, які раней раз’язджаў па Гомелю і на які скардзіліся жыхары. На машыне замацаваны хіба чырвоны сцяг СССР і макет нейкай ракеты, на якой напісана “Вернуть полетные задания на Вашингтон”. Відавочная прапаганда ашалелага “русского мира”, якая цэлы час заклікае расейскае кіраўніцтва бамбардаваць ЗША і еўрапейскія гарады.

Характэрна, што ідыёты, якія раз’язджаюць на такім аўтамабілі і парушаюць правілы дарожнага руху, ніяк не цікавіць міліцыянтаў. У той час, як беларускіх грамадзян спыняюць і штрафуюць нават за маленькі нацыянальны сцяжок у салоне ўласнага аўтамабіля, расейскіх прапагандыстаў вайны не чапаюць.