
Выданне Rzeczpospolita са спасылкай на Паўла Латушку сцвярджае, што рэжым Лукашэнкі мог бы вызваліць пецярых палітвязняў. Размова ідзе пра вызваленне прадстаўнікоў польскай меншасці. Верагодна, маецца на ўвазе найперш Анджэй Пачобут. Аднак, меркавана, гэтае рашэнне блакуецца КГБ, які выступае супраць любога паляпшэння стасункаў з Польшчай.
Крыніца Rzeczpospolitej у польскім МЗС падкрэслівае, што абмежаванні польскага ўрада на мяжы з Беларуссю моцна б’юць па рэжыму, але крыніца не пацвярджае інфармацыю пра магчымае вызваленне Пачобута і іншых палітвязняў.
Яшчэ адна крыніца, звязаная з рэжымам Лукашэнкі, сцвярджае, што пытанне пра вызваленне Пачобута можа быць разгледжанае толькі ў выпадку, калі ён прызнае віну і напіша просьбу пра памілаванне: „У адваротным выпадку гэта выклікала б незадаволенасць некаторых сілавікоў”.