Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што цягам сакавіка правядзе планавы прызыў ва Узброеныя сілы вайсковаабавязаных на зборы. Гэта ўжо другія вайсковыя зборы ў 2023 годзе.

Папярэднія праходзілі з 6 лютага па 7 сакавіка пры ўдзеле 500 грамадзян. Тады ў першую чаргу прызываліся спецыялісты сувязі. Таксама на зборы прыцягнулі 27 адзінак цывільнай тэхнікі.