
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з паліцэйскай жорсткасцю
Упершыню гэты дзень адзначаўся ў 1997 годзе па ініцыятыве «Калектыва процідзеяння паліцэйскай жорсткасці» ў Манрэалі і групы «Чорны сцяг» у Швейцарыі.
Праваабарончым цэнтрам «Вясна» задакументавана больш за 2000 сведчанняў ахвяр катаванняў сілавікоў пасля выбараў.
Праведзены праваабаронцамі аналіз дазваляе сцвярджаць пра тое, што катаванні насілі масавы, сістэмны характар і з’яўляліся арганізаванай, палітычна матываванай карнай акцыяй уладаў па запалохванні беларускага грамадства.
За щвесь гэты час уладамі не было заведзена ніводнай (!) крымінальнай справы па фактах катаванняў з боку сілавікоў. Больш таго, здзекі і катаванні з людзей працягваюцца і пад час новых затрыманняў.