У Гародні затрыманы супрацоўнік «Гродна Азот» і сябра незалежнага прафсаюзу.

Гэта 44-гадовы Максім Сеннік. Мужчыну ўзялі пад варту і змясцілі ў СІЗА турмы №1 Гародні, піша @nebovkletku. Вядзецца крымінальная справа.

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама быў сябрам незалежнага прафсаюза ААТ “Гродна Азот”».

Таксама ён нібыта ў Telegram-каналах абражаў Лукашэнку, прадстаўнікоў улады, міліцыянтаў, перадаваў інфармацыю тэлеканалу «Белсат».