Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ адзінаццаці чалавек. Сярод іх гарадзенец Юрый Грыг. Ён быў у верасні 2022 году засуджаны суддзём абласнога суду Мікалаем Рачынскім да чатырох гадоў калоніі.

Вось новыя асобы, якіх запісалі у “тэрарысты”:

Сярод іх Максім Ярашэнка (https://prisoners.spring96.org/be/person/maksim-jaraszenka), Барыс Кім, Сяргей Савіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-savicz), Арцём Воўна (https://prisoners.spring96.org/be/person/arciom-vouna), Юры Калодны, Мікалай Даніш, Рыгор Грыг (https://prisoners.spring96.org/be/person/ryhor-hryh), Павел Мякіш (https://prisoners.spring96.org/be/person/pavel-mjakisz), Валер Барзенка (https://prisoners.spring96.org/be/person/valeryi-barzenka), Андрэй Касцоў (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-kascou) і грамадзянка Расіі Сафія Сапега (https://prisoners.spring96.org/be/person/safija-sapeha).

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» ажно 1026 чалавек, з іх 278 — грамадзяне Беларусі.