Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову (https://prisoners.spring96.org/be/person/marfa-rabkova), асуджаную да 14 гадоў і 9 месяцаў калоніі, сёння этапавалі ў гомельскую ПК-4. Валанцёр Андрэй Чапюк (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrej-capiuk), асуджаны да 5 гадоў і 9 месяцаў калоніі, этапаваны ў івацэвіцкую ПК-22. Асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі Аляксандр Францкевіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/alaksandr-franckievich) этапаваны ў івацэвіцкую ПК-5, а Павел Шпетны (https://prisoners.spring96.org/be/person/pavel-szpetny), асуджаны да 6 гадоў калоніі, у бабруйскую ПК-2.

Нагадаем, раней (https://t.me/viasna96/17861) Акіхіру Гаеўскага-Ханаду (https://prisoners.spring96.org/be/person/akichirahajeski-chanada) і Андрэя Марача (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-maracz) этапавалі ў ПК-17, Аляксандра Казлянку (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-kazljanka) — у ПК-1, Аляксея Галаўко (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksei-halauko) — у ПК-15, а Мікіту Дранца (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-dranec) — у ПК-3.

Падтрымайце палітвязняў лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:

  • ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
  • ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
  • ПК № 5. 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
  • ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Павел Аляксандравіч Шпетны