
Міністр інфармацыі РБ Владимир Перцов 16 сакавіка наведаў “с рабочим визитом” Вялікую Бераставіцу.
Працоўная сустрэча міністра інфармацыі з ідэалагічным актывам раёна і калектывам рэдакцыі “Бераставіцкай газеты” прайшла ў рамках так званага “единого дня информирования населения”. Цікава, што гэтыя “единые дни” праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі ледзь не кожны тыдзень.
Владимир Перцов, нараджэнец Віцебску, на Гарадзенешчыне ведамы тым, што менавіта ён ажыццяўляў русіфікацыю гарадзенскага тэлерадаёаб’яднання, знішчаючы беларускамоўныя праграмы і выцесняючы беларускамоўных аўтараў. Кіраваў гарадзенскім тэлебачаннем ён з 2002-га па 2008 год пасля чаго кар’ера ідэолага-чыноўніка рэзка пайшла ўгару. У красавіку 2021 году Лукашэнка прызначыў Перцова міністрам інфармацыі. У чэрвені 2022 году Перцов трапіў пад санкцыі Канады.

