
У Гародні да 2025 году з’явіцца другая Каложская царква, створаная на ўзор легендарнага храма 12-га стагоддзя. Яе пачалі будаваць яшчэ ў канцы 2021 году ў мікрараёне Вішнявец.
“Другая Каложа” – такую неафіцыйную назву будзе мець гэтая новая царква, якую будуюць на Індурскай шашы. Аднак называцца афіцыйна яна будзе ў гонар чужога святога – князя Алякандра Неўскага. Епархіяльныя праваслаўныя кіраўнікі не змаглі ці не захацелі назваць яе ў гонар кагосці з беларускіх святых.
Новы храм стане пачатковай архітэктурнай версіяй славутай Барысаглебскай (Каложскай) царквы і пакажа як яна выглядала ў 12 стагоддзі.
