
Палітзняволены праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) даслаў паштоўку з СІЗА-1, дзе ўтрымліваецца ўжо 20 месяцаў.
«Вось ужо і прысуд вынеслі. Сапраўды ўсё прадвызначана. І лёс наш напэўна таксама. Але я ведаю, што ўсё зрабіў правільна, мы ўсе ўсё зрабілі і робім правільна. Я перакананы, што мы абавязкова яшчэ сустрэнемся!», — напісаў праваабаронца.
Нагадаем, Валянцін быў асуджаны да 9 гадоў зняволення і буйнога штрафу разам з калегамі — кіраўніком «Вясны» Алесем Бяляцкім і юрыстам Уладзімірам Лабковічам, якім прызначылі 10 і 7 гадоў калоніі адпаведна.
Падтрымайце вясноўцаў лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу