У судзе Ленінскага раёна Гародні 17 сакавіка абвесцілі прысуд Людміле Мазуркевіч і Наталлі Антонавай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. 

Наталля Антонава, адна з абвінавачаных. Фота: dissidentby.com

Жанчын затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Судзя Наталля Козел прызначыла жанчынам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Пасля абвяшчэння прысуду Людмілу і Наталлю вызвалілі ў зале суда.

Вясна