Прэм’ер міністр РБ Раман Галоўчанка 17 сакавіка з працоўным візітам наведаў Шчучынскі раён. Суправаджалі кіраўніка ўраду “інспектар” па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік і старшыня Шчучынскага райвыканкаму Аляксей Садоўскі.

Галоўчанка наведаў два галоўныя шчучынскія прадпрыемствы – завод “Праймілк”, які спецыялізуецца на вытворчасці сыроў (каля 60% экспартнай прадукцыі ідзе ў Расею), а таксама фабрыку па вырошчванні шампіньёнаў, якая была заснаваная ў 2018 годзе.

Наведаў Галоўчанка таксама славуты Шчучынскі палац Друцкіх-Любецкіх, дзе цяпер Палац творчасці дзяцей і моладзі. Там для яго арганізавалі адмысловую праграму. Як паведамляецца ў дзяржаўных медыях, высокаму чыноўніку “рассказали о социально-экономическом развитии Щучинского района, а также о ходе выполнения поручений Главы государства по реализации в текущей пятилетке в каждом районе не менее одного инвестиционного проекта производственной направленности”.

Галоўчанка і Каранік