
Паведамляецца, што прэмія заснавана ў Беларусі ў гадавіну яго гібелі. Раптоўная смерць Чэчкі была загадкавай, агучвалі весію самагубства.
Пра заснаванне прэміі на выставе «Мяжа паміж жыццём і смерцю» распавёў старшыня праўлення “Міжнароднага дабрачыннага” фонду імя Эміля Чэчкі Дмитрий Беляков. Гэты расейскі спецслужбовец і прапагандыст ведамы тым, што ўзначальвае ў Менску Центр изучения перспектив интеграции ЕАЭС, ён таксама арганізатар руху «Инфоспецназ Беларуси».
Польскі салдат Эміль Чэчка ўцёк у Беларусь падчас службы ў снежні 2021 года. Польскі бок паведамляў, што ў яго былі сур’ёзныя праблемы з алкаголем.
У Беларусі ён стаў інструментам лукашэнкаўскай прапаганды. Яго выкарыстоўвалі для распаўсюджвання хлусні, што польскія вайскоўцы забівалі нелегальных мігрантаў, якія прыходзілі з Беларусі.
У сакавіку 2022 года паводле афіцыйнай версіі Чэчка скончыў жыццё самагубствам. Яго пахавалі на могілках у Даўгінаве.