
Стала вядома, што яшчэ 2 сакавіка 2023 году ў Гарадзенскім абласным судзе былому супрацоўніку міліцыі Андрэю Шкляру абвесцілі жорсткі прысуд. Яму прысудзілі ажно 10 гадоў калоніі і штраф 200 базавых велічынь.
Шкляра засудзілі паводле артыкулу 356 частка 1 Крымінальнага Кодэксу (Здрада дзяржаве) і артыкулу 407 КК (Разгалошванне дадзеных дазнання).
Карны прысуд выканаў Васіль Скок.
Андрэю Шкляру 38 гадоў, ён працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС у Гародні. Незадоўга да арышту ён падаў рапарт на звальненне, бо быў нязгодны з тым, як працуе сістэма. Затрымалі Шкляра ў лістападзе 2021 году.
Адрас для лістоў: Турма-1, Гродна вул. Кірава 1, 230023, Шкляру Андрэю Віктаравічу