
Напярэдадні 520-годдзя Смаргоні там вырашылі адлюстраваць памяць старонак гісторыі Смаргоншчыны на адмысловай інфармацыйнай канструкцыі. Яна размесціцца на Плошчы Леніна на месцы ранейшага помніка правадыру Кастрычніцкага перавароту ў Расеі.
Ужо зацверджаны праект новай канструкцыі. Яна павінна арганічна ўвайсці ў структуру плошчы і будзе змяшчаць галоўную інфармацыю для турыстаў. Застаецца спадзявацца, што інфармацыя будзе і па-беларуску.
