Затрыманы — 38-гадовы гарадзенец Сцяпан Задойка. Ён працуе рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў Гародні. Таксама мужчына рэгулярна ходзіць у зал і падтрымлівае сябе ў добрай фізічнай форме, калі меркаваць па фота ў сацсетках.

На відэа на каналах сілавікоў на яго накідваецца пяцёра байцоў САХР, а пазней мужчына выглядае збітым: у яго моцна падбіта вока і падрапаная да крыві галава (напэўна, таму большую частку відэа ён стаіць адным бокам да камеры і толькі адзін раз паварочваецца цалкам).

ГУБОПиК сцвярджае, што Сцяпан Задойка напісаў больш за тысячу каментароў у інтэрнэце. Адметна, што паказаныя сілавікамі каментары напісаныя пераважна на беларускай мове і ў асноўным накіраваныя на падтрымку Украіны.

Усе паказаныя каментары — з ютуба.