
На гэтым тыдні ў Гародні быў затрыманы грамадскі актывіст Ігар Банцар (не блытаць з былым палітвязнем, музыкантам Ігарам Банцэрам!). Яго затрыманне звязана хутчэй усяго з тым, што ён быў у чаце “Актыў Гародні”. У гэтым жа чаце была Кацярына Шуст, затрыманая і засуджаная да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Чат быў стораны ў фэйсбуку і амаль не дзеіў. Туды даўно амаль ніхто нічога не пісаў. Адміністратар і стваральнік чату Уладзімір Пруднікаў быў таксама затрыманы і засуджаны да 20 базавых штрафу. Пры затрыманні Уладзіміра Пруднікава сілавікі паказалі скрыншот са спісам удзельнікаў чата «Актыў Гародні» ў Facebook, у якім значыўся таксама Ігар.
Ігар – грамадскі і палітычны дзеяч, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах як кандыдат у дэпутаты.
Судовы орган прызначыў Ігару Банцару 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Многа раней Ігар Банцар тасама затрымліваўся, памятны выпадак, калі яго аштрафавалі за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы.