Плошча горада Смаргонь стане ажно на 230 гактараў большай. Гэта вынікае з рашэння абласнога Савету дэпутатаў ад 21 лютага 2023 году №499. Яно апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Гэтым дакументам змяняюцца межы Смаргоні. Калі раней плошча гораду складала 1 915 гектаров, цяпер яна вырастае да 2 145 гектаров. Мяркуючы па схеме, Смаргонь будзе прырастаць з паўночнай часткі.

З чым менавіта звязанае павелічэнне плошчы Смаргоні, у тэксце рашэння нічога не гаворыцца. Пра пабудову нейкіх новых прамысловых аб’ектаў у Смаргоні нічога невядома. Можна меркаваць, што звязанае гэтае рашэнне з пабудовай Астравецкай АЭС і пашырэннем расейскай прысутнасці ў рэгіёне ў розны спосаб.