Як піша БелТА са спасылкай на Комитет госбезопасности, „у час аказання ўзброенага супраціву спецпадраздзяленню КГБ ліквідаваны замежны грамадзянін”.

«Падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гародні на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ», – распавялі ў КГБ.

Па дадзеным факце следчым упраўленнем КГБ пачата крымінальная справа. Сумесна з МУС, ДПК і іншымі органамі „праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы”.

Паведамляецца, што грамадзянскія асобы і супрацоўнікі сілавых структур не пацярпелі.