
Вясной 2023 году Польшча пачне стварэнне новай дарогі працягласцю 15,8 км да пункту пропуску Кузніца (Брузгі – з беларускага боку, з боку Гарадзенскай вобласці). Плануецца, што ў хуткасную магістраль будзе інвеставана 119 мільёнаў даляраў.
Пяцікіламетровы адрэзак ля мяжы будзе стандартным двухпалосным, яшчэ дзесяць будуць мець статус хуткаснай аўтамабільнай магістралі. Плануецца непадалёк ад мяжы пабудаваць дзве зоны чакання – у Паплаўцах (10 км ад мяжы) і Войнаўцах (4 км ад мяжы). На новай дарозе з’явяцца дзве развязкі – ля Кузніцы і Саколкі.