У Беластоку 19 сакавіка, якраз у гадавіну плошчы 2006 году, прайшла акцыя беларускай дыяспары супраць расейскай агрэсіі ў дачыненні Беларусі і Украіны. На акцыі прысутнічала каля 60 чалавек, было многа нацыянальнай сімволікі і выразных яскравых плакатаў. Удзельнікі выступалі супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.