Палітвязня за апошнія два з паловай гады ўжо двойчы асудзілі па “палітычных” справах. Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў восем гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў ў сумнавядомай наваполацкай калоніі № 1.

Увесь час адміністрацыя ўстановы ціснула (https://spring96.org/be/news/110780) на палітвязня: начальнік Андрэй Пальчык асабіста ставіў Дзмітрыя на “расцяжку”, яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА, нядаўна адправілі ў ПКТ, а цяпер пераводзяць на турэмны рэжым. Праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў палітвязня пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.

У судзе Наваполацка 6 сакавіка адбыўся суд па замене рэжыму. Суддзя Вольга Баліка пастанавіла перавесці яго ў турму тэрмінам на 3 гады.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Кубараву Дзмітрыю Уладзіміравічу