Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук на гэтым тыдні правядзе ў Варшаве  сустрэчы з польскімі ўладамі, дасць інтэрв’ю польскім СМІ і паўдзельнічае ў святкаванні Дня Волі.

Распавёў арганізатар візіту журналіст „Радыё Свабода” Валер Каліноўскі:

– Сама важнае, гэта вечарына салідарнасці ў Варшаўскім універсітэце. Будзе прадстаўлена яго біяграфічны лёс і здабыткі. Выступяць калегі і сябры, кіраўніцтва ўніверсітэту, польскія і беларускія эксперты, палітолагі. Мы падумаем пра будучыню Беларусі, як мы хацелі б жыць далей. Таксама будуць сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх уладаў.

Пра мэты паездкі распавяла Наталля Пінчук:

– У першую чаргу значнасць гэтай падзеі ў тым, каб падняць і актуалізаваць пытанне звязанае з тым, што адбываецца ў Беларусі, з тым, як пакутуюць людзі. Кожны дзень адбываюцца сотні арыштаў, сотні судоў і ўсё гэта не спыняецца пачынаючы з 2020 года. Такое ўражанне, што гэта ўсё больш і больш узмацняецца.

Таксама падобныя сустрэчы адбудуцца ў Наталлі Пінчук у Вільні на наступным тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя