
У памежным пункце пропуску Меднікі (Мядзінінкай) – Каменны Лог з-за планавых працаў па асфальтаванні дарогі магчымыя часовыя затрымкі пры мытным кантролі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба мытні Летувіскай Рэспублікі:
“Інфармуем, што ў звязку з рэканструкцыяй Мядзінінкайскага дарожнага посту, якая працягваецца, з 4 красавіка па 31 траўня на посце будуць ісці працы па асфальтаванні адрэзку з боку ўезду ў Летуву”.