
У судзе Астравецкага раёна 16 сакавіка асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну звінавацілі ў тым, што ён у карпаратыўнай суполцы адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак зрабіў каментар на беларускай мове, у якім патлумачыў, што “наш сцяг бела-чырвона-белы”, а існуючы назваў “усход сонца над балотам”. Павел напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйсу, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Менску, жанаты, мае дзіця да 3 год. Мужчына падаў у абласны суд апеляцыйную скаргу на абвешчаны прысуд.
Вясна