Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава (https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-ramanau) дадаткова засудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Менскі абласны суд прызначыў (http://bit.ly/3qfGXDV) яму ажно 20 (!) гадоў калоніі. З канца траўня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе на яго ўвесь час ішоў ціск: неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, а нядаўна на 4 месяцы адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

23 сакавіка ў Ваўкавыску над ім адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Як піша @dissidentby, суддзя Мікалай Талашка прызначыў Сяргею 11 месяцаў калоніі. Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі.

Падтрымаць палітвязня: ПК № 11, 231900, Ваўкавыск, вуліца Ракасоўскага, 118, Сяргей Аляксандравіч Раманаў