У Гародні працягваюцца незаконныя затрымнні мірных грамадзян.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманнем на працы двух гарадзенцаў. На іх мужчыны гавораць, што былі затрыманы за распаўсюд нібыта экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Вядома, што на гэтых гарадзенцаў склалі пратаколы і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Гая. Прозвішчы затрыманых невядомыя.