
“Губернатор” Гарадзенскай вобласці Каранік, “инспектор” вобласці Караеў і намеснік старшыні аблывыканкаму Пранюк правялі сустрэчу з калектывам хакейнага клубу “Нёман”. Высокія чыноўнікі правялі гэтую сустрэчу напярэдадні паўфінальнай серыі “Нёману” з сталічным “Юнацтвам”. Вертыкальнікі жадалі клубу перамогі і казалі, што “вся Гродненщина рассчитывает увидеть команду в финале Кубка Президента”. Гэтае сцверджанне выклікае хутчэй іронію ў сапраўдных прыхільнікаў спорту.
Напомнім, што зусім нядаўна сілавікі Гарадзенешчыны правялі “зачыстку” хакейных заўзятараў “Нёману”. Пры тым, што гэтыя фанаты былі зусім лаяльнымі да цяперашніх уладаў і нават раней была заключана адпаведная дамова, што іх чапаць не будуць.

