Раённая газета “Светлы шлях” паведамляе, што ў Смаргоні прайшло планавае паседжанне райвыканкаму. Пытанне, якое стаяла на парадку дня характэрнае і патрабуе мовы арыгіналу: «О ходе выполнения мероприятий по реализации Директивы Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2006 г. №2 «О дебюрократизации государственного аппарата и повышении качества обеспечения жизнедеятельности населения» и об обращениях граждан и юридических лиц, поступивших в Сморгонский районный исполнительный комитет в 2022 году.».

Паведамляецца, што ў паседжанні ўзялі ўдзел Кіраўнік Адмсіністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка і старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік. На сустрэчы выступіла загадчык сектарам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Смаргонскага райвыканкаму Святлана Карпінская.

Было агучана, што колькасць зваротаў у Смаргонскі райвыканкам у 2022 годзе зменшылася амаль на 15% у параўнанні з 2021 годам.