
У Гародні ўлады прадалі сядзібу будынку „Мацежы школьнай” – польскай недзяржаўнай адукацыйнай установы, якая працавала цягам многіх гадоў. Пра гэта паведамляе інфармацыйны рэсурс Głos znad Niemna.
Сядзібу з дзялкай зямлі прадалі з другой спробы. Невядома хто яе купіў, але можна меркаваць, што нейкая бізнес-структура, цесна звязаная з уладай. Новы ўладальнік нібыта заплаціў за канфіскаваную раней маёмасць амаль 1 мільён 453 тысячы рублёў, што складае каля 2 мільёнаў 300 тысяч злотых.
Перад юрыдычнай ліквідацыяй „Мацежы школьнай” там працавала найвялікшая ў свеце польская недзяржаўная школа – Грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі.