Павел Якубель і Сяргей Ціханоўскі

Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў жыхар Гародні Павел Якубель.

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

Нагадаем, мужчына быў затрыманы 10 сакавіка. На «пакаяльным відэа» ён казаў, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у Facebook і Telegram. Пазней з’явілася інфармацыя, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.

На відэа Павел таксама расказаў, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская. Дзяўчына распавядала, што пасля збіцця сілавікамі ў 2020-ым годзе страціла дзіця. Пазней яна з’ехала за мяжу. Сілавікі пішуць, што там яна «праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL». У лютым затрымалі (https://t.me/viasna96/17403) цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.