
25 сакавіка ў Беластоку ўрачыста адсвяткавалі Дзень Волі. Галоўная падзея адбылася ў цэнтры гораду на Рынку Касьцюшкі, дзе прайшоў мітынг. Удзел у святкаванні, дзе было надзвычай шмат нацыянальнай сімволікі, узялі 500-600 чалавек. Свята арганізавалі і правялі Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае гістарычнае таварыства і супольнасць Беларускай дыяспары ў Беластоку. Былі мясцовыя карэнныя беларусы і людзі з сама розных рэгіёнаў Беларусі. Гучалі нацыянальныя гімны, узнёслыя прамовы, была зачытана Трэцяя ўстаўная грамата БНР, успаміналіся палітвязні. Напрыканцы была ўшанавана хвілінай маўчання памяць тых украінцаў і беларусаў, якія загінулі ў змаганні супраць маскоўскіх акупантаў. Святкаванню 25 Сакавіка спрыяла ў цэлым і сонечнае надвор’е.





















