
У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі», прысвечаная палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату міру Алесю Бяляцкаму (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy). Удзел у прэзентацыі возьме жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.
Выданне складаецца з тэкстаў, апублікаваных у незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах Алеся Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з ягоных лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага, праз якія можна паглядзець на тое, якім Алесь быў у іх жыцці. Уключаны ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся.
Запрашаюцца ахвотныя наведаць прэзентацыю, якая адбудзецца ў аўторак, 28 сакавіка, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20). Пачатак у 18 гадзін.